23 траўня 2024, Чацвер, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскім міліцыянтам забаронена ездзіць ва Украіну

17
Берасцейскім міліцыянтам забаронена ездзіць ва Украіну

Забарона, уведзеная яшчэ ў чэрвені, дзейнічае да гэтага часу.

Пра гэта charter97.org паведамляе чытач з Берасця.

«Мой бацька працуе ў дэпартаменце аховы МУС у Берасці. Каля месяца таму ў іх пачалі высвятляць, хто і калі выязджаў ва Украіну. Спачатку проста цікавіліся, потым пайшла размова аб недапушчальнасці выездаў надалей. Сам бацька родам з Украіны і ён даволі часта там бывае - то ездзіць за прадуктамі, то да сваякоў. На мінулым тыдні пачалі збіраць подпісы супрацоўнікаў аб азнаямленні з Загадам Міністра МУС РБ з маркіроўкай ДСП №51 ад 2014/06/18 (Аб забароне выезду ва Украіну). Самае цікавае складаецца ў тым, што па сваёй ступені допуску бацька і яго калегі не павінны знаёміцца з гэтым дакументам. Як вынік іх прымушаюць падпісаць дакумент не чытаючы! На адмову падпісваць абяцалі завесці ўнутранае расследаванне аб мэтах візіту і прыгразілі не працягнуць кантракт, - здзіўляецца ён.

Раней паведамлялася аб забароне ўезду ва Украіну беларускім чыноўнікам, аднак афіцыйная старана сітуацыю каментаваць адмовілася.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках