18 траўня 2024, Субота, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АПЕК панізіла прагноз попыту на нафту да 12-гадовага мінімуму

3
АПЕК панізіла прагноз попыту на нафту да 12-гадовага мінімуму

У 2015 годзе попыт на нафту, якая здабываецца краінамі АПЕК, абрынецца да мінімуму з 2003 года.

Пра гэта гаворыцца ў снежаньскай справаздачы арганізацыі, піша РБК.

Паводле прагнозу АПЕК, у наступным годзе попыт складзе 28,92 млн барэляў у дзень, паведамляе Bloomberg. Гэта прыкладна на 1,15 млн барэляў сутачнай здабычы менш, чым картэль паставіў на рынак у лістападзе.

У справаздачы АПЕК гаворыцца, што на сённяшнюю сітуацыю ўплывае павелічэнне здабычы сланцавай нафты ў ЗША і скарачэнне прагнозаў глабальнага попыту на нафту.

Bloomberg нагадвае, што ў 2009 годзе попыт на нафту АПЕК складаў 28,93 млн барэляў у дзень, і прагноз спажывання на 2015 год з'яўляецца самым негатыўным з 2003 года, калі яно склала 27,05 млн барэляў у дзень.

АПЕК таксама панізіла агульны прагноз што да глабальнага попыту на нафту, які складзе 92,26 млн барэляў у дзень. Пры гэтым, паводле ацэнкі экспэртаў арганізацыі, пастаўкі з краін, якія не ўваходзяць у АПЕК, павялічацца на 1,36 млн барэляў - да 57,31 барэляў у дзень.

27 лістапада на саміце ў Вене картэль наважыў захаваць здабычу на ранейшым узроўні ў 30 млн барэляў у дзень. Bloomberg прыводзіць меркаванне чыноўніка з міністэрства нафты Ірана, якое ўваходзіць у АПЕК, што калі паміж чальцамі картэля ўзнікнуць рознагалоссі, то нафта абрынецца да $40 за барэль.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках