18 траўня 2024, Субота, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі Іл-20 парушыў мяжу Эстоніі

21
Расейскі Іл-20 парушыў мяжу Эстоніі

Улады Эстоніі заявілі, што яе паветраную прастору 9 снежня парушыў расейскі самалёт.

Паводле інфармацыі rus.DELFI.ee, самалёт-выведнік Іл-20 заляцеў на тэрыторыю краіны на 400 метраў і прабыў у яе паветранай прасторы менш за хвіліну.

Выданне адзначае, што ў судна адсутнічаў план палёту, яго транспондэр (перадатчык, які рэагуе ў адказ на прыняты сігнал) быў выключаны, аднак на радыёсувязь з эстонцамі ён выйшаў. Як удакладняе «Інтэрфакс», паветраная прастора была парушаная ў раёне выспы Осмусар а 17:05.

Парушэнне межаў паветранай прасторы зарэгістраваў цэнтр кіравання паветранымі аперацыямі ў Эмары. Нямецкія знішчальнікі, якія знаходзіліся ў паветры,і (паветраную прастору краін Балтыі ахоўваюць знішчальнікі саюзнікаў па NATO) правялі назіральны палёт і ідэнтыфікавалі борт. Пазней назіральны палёт здзейснілі і канадскія знішчальнікі CF-18, якія базуюцца ў Шаўляі.

У сувязі з інцыдэнтам Міністэрства замежных спраў Эстоніі выклікае расейскага пасла Юрыя Мерзлякова, каб уручыць яму ноту пратэсту.

Міністэрства абароны РФ інфармацыю пра ўварванне самалёта ў паветраную прастору Эстоніі зняпраўджвае. Паводле звестак ведамства, самалёт здзяйсняў планавы палёт па маршруце аэрадром Кубінцы (Маскоўская вобласць) - аэрадром Храброва (Калінінградская вобласць), піша Lenta.ru.

У канцы кастрычніка Эстонія таксама вінаваціла Расею ў парушэнні паветранай прасторы. Тады паведамлялася, што борт РФ паглыбіўся ў замежную паветраную прастору на 500 метраў. Мінабароны РФ абвінавачванні ў парушэнні межаў таксама зняпраўджвала.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках