23 траўня 2024, Чацвер, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Presse: Мытны саюз развальваецца

18
Die Presse: Мытны саюз развальваецца

Беларуская старана ўвяла кантроль грузавікоў з Расеі, парушыўшы пры гэтым прынцып працы Мытнага саюза.

Аб гэтым піша аўстрыйскае выданне Die Presse.

У артыкуле адзначаецца, што Мытны саюз, у які ўваходзяць Беларусь, Расея і Казахстан, з'яўляецца «важнай вяхой на шляху да пуцінскай Еўразійскай эканамічнай прасторы, якая, з задумы расейскага прэзідэнта, павінна стаць усходняй процівагай ЕЗ».

«Але цяпер Мытны саюз пачаў развальвацца. Бо там, дзе тавары павінны без мытаў перамяшчацца з адной дзяржавы ў другую, быў зноў уведзены кантроль», - гаворыцца ў артыкуле.

Беларусь пачала праверку грузавікоў, якія прыбываюць з Расеі, праз што на мяжы ўтварыліся шматкіламетровыя чэргі. Раней Масква ўвяла кантроль імпарту з суседняй краіны і наклала забарону на транзіт беларускіх тавараў у Казахстан, піша zn.ua.

Расея ўвяла забарону на імпарт у адказ на санкцыі Захаду яшчэ ўлетку. Ад сваіх партнёраў па Мытным саюзе - Беларусі і Казахстана - Масква запатрабавала забараніць транзіт прадукцыі ЕЗ па тэрыторыі РФ. Аднак за адзін толькі верасень імпарт малочнай прадукцыі з краін ЕЗ у Беларусь, паводле беларускіх звестак, вырас у 117 разоў у параўнанні з мінулым годам.

Паведамлялася, што на выездзе з Расеі ў Беларусь з'явіліся коркі з грузавых аўтамабіляў даўжынёй ад 5 км да 8 км. Прычына - беларускія мытнікі масава правяраюць расейскія фуры на наяўнасць кантрабанды.

Такія дзеянні Менска фактычна сталі «адказам» на ўведзеныя Рассельгаснаглядам абмежаванні ў дачыненні да грузаў з Беларусі нібыта праз «рээкспарт». У адказ Лукашэнка абвінаваціў Расею ў непрыстойных паводзінах, заявіўшы, што РФ пайшла на парушэнне ўсіх нашых дамоўленасцей, якіх дасягнулі ў Мытным саюзе.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках