18 траўня 2024, Субота, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за ўсё ў Беларусі падаражэла бульба

7
Больш за ўсё ў Беларусі падаражэла бульба

У Беларусі ў лістападзе больш за ўсё падаражэлі бульба, а таксама крупы і бабовыя.

Рост коштаў на гэтыя прадукты ў параўнанні з кастрычнікам склаў 4,7% і 3% адпаведна. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Што тычыцца астатніх тавараў харчовай групы, то вялікага падаражання ў мінулым месяцы тут не адбылося. На 2,3% вырасла цана на гародніну, на 2% падаражэлі кандытарскія вырабы, на 1,9% - рыбныя кансервы. Што да астатніх пазіцый рост склаў менш за 1%. Пры гэтым садавіна патаннела ў лістападзе на 1,9%, рыба і харчовыя морапрадукты - на 0,8%, мяса і птушка - на 0,4%, макаронныя вырабы - на 0,3%.

Агулам жа харчовыя тавары ў мінулым месяцы ў параўнанні з кастрычнікам 2014 падаражэлі на 0,4%, са снежнем 2013 - на 18,2%.

Цэны на нехарчовыя тавары ў лістападзе ў параўнанні з кастрычнікам гэтага года выраслі на 0,3%, са снежнем 2013 - на 7,5%. Больш за ўсё падаражэлі медыкаменты - на 2,4% у параўнанні з кастрычнікам (на 24,1% у параўнанні са снежнем 2013). Патаннелі ў лістападзе абутак і пісьмовыя прылады - на 0,1%.

Індэкс цэн і тарыфаў на платныя паслугі ў мінулым месяцы ў параўнанні з кастрычнікам склаў 101,9%, са снежнем 2013 - 124,9%. На 3,2% падаражэлі паслугі сувязі, на 2,6% вырасла аплата жыллёва-камунальных паслуг, медыцынскія паслугі сталі даражэй на 2,3%. Турыстычныя і санаторна-аздараўленчыя паслугі патаннелі на 0,7%.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках