24 траўня 2024, Пятніца, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На матчы NHL ушанавалі памяць байца батальёна «Данбас»

12

Загінулы пад Ілавайскам Марк Паслаўскі апошнія гады жыў у Нью-Джэрсі.

Акцыяй у яго памяць скончыўся 7 снежня ў ЗША матч рэгулярнага чэмпіянату NHL. Ён праходзіў паміж камандамі «Нью-Джэрсі» і «Вашынгтон». Гульцы ўшанавалі памяць байца батальёна «Данбас» Марка Паслаўскага, вядомага таксама пад псеўданімам Франка, піша vidia.org.

На табло з'явілася фатаграфія Паслаўскага, а таксама надпіс «Героі сярод нас», пасля фінальнага свістка Марк быў пасмяротна ўзнагароджаны званнем Герой матчу.

Многія з прысутных на матчы былі ўкраінцамі, яны прынеслі з сабой украінскія сцягі і сімволіку. На ўшаноўванні былі таксама сваякі Марка Паслаўскага, які рос у Нью-Джэрсі.

Паслаўскі загінуў у жніўні гэтага года пад Ілавайскам.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках