18 траўня 2024, Субота, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саміт ЕЗ разгледзіць новыя санкцыі супраць Расеі

3
Саміт ЕЗ разгледзіць новыя санкцыі супраць Расеі

ЕЗ гатовы ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі, калі гэта будзе неабходна.

Такое палажэнне змяшчаецца ў праекце пастановы саміту ЕЗ, на тэкст якой спасылаецца EUobserver. Папярэдні тэкст дакумента быў ухвалены пасламі краін ЕЗ 8 снежня, паведамляе "Украінская праўда".

"Еўрапейская рада гатовая прыняць далейшыя меры ў выпадку неабходнасці, - адзначаецца ў праекце пастановы што да санкцыяў супраць РФ. - Сітуацыя ва Усходняй Украіне працягвае выклікаць моцны неспакой, і ЕЗ настойліва заклікае абодва бакі да рэалізацыі пагаднення аб спыненні агню ад 5 верасня".

Акрамя таго, у пастанове гаворка ідзе пра тое, што краіны ЕЗ плануюць пашырыць абмежаванні на інвестыцыі ў эканоміку Крыма 15 снежня, за тры дні да саміту ЕЗ.

Лідары краін ЕЗ таксама маюць намер заявіць, што "гатовыя і далей садзейнічаць і падтрымліваць Украіну ў працэсе рэформаў".

Нагадаем, раней прэм'ер Польшчы Эва Копач заявіла, што ЕЗ павінен быць гатовы да трэцяга раўнда санкцый супраць РФ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках