24 траўня 2024, Пятніца, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Горадні з'явяцца білборды ДАІ на беларускай мове

27

ДАІ Горадні прэзентавала дызайн новай сацыяльнай рэкламы.

- Хацелася зрабіць якасна і на роднай мове, - распавёў AutoGrodno.by Яўген Дудко, начальнік прэс-цэнтра УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

- У выніку з'явілася серыя білбордаў "Прышпіліся" з двух сюжэтных ліній, - працягнуў Яўген Дудко. - Першая, гэта зварот дзяцей да сваіх бацькоў: "Мама, прышпіліся, калі ласка! Гэта патрэбная мне! Ты - маё жыццё". Другая, гэта зварот дзяўчат у нацыянальных строях да жыхароў і гасцей нашай вобласці: "Беларусы, будзьце прыкладам для гасцей - прышпіліцеся!". Для другога сюжэту мы праводзілі кастынг і выбралі гарадзенскіх дзяўчат з ГрДУ ім. Я.Купалы. Мы павінны быць прыкладам для нашых гасцей!

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках