18 траўня 2024, Субота, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шувалаў загадаў Рассельгаснагляду зняць забарону на пастаўкі прадуктаў з Беларусі

17
Шувалаў загадаў Рассельгаснагляду зняць забарону на пастаўкі прадуктаў з Беларусі

Першы віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Шувалаў аддасць распараджэнне Рассельгаснагляду аб зняцці забароны на пастаўкі прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў.

Пра гэта паведаміў журналістам чалец Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Румас паводле вынікаў праведзенага сёння ў Маскве пасяджэння Савета ЕЭК, паведамляе БелТА.

Сяргей Румас адзначыў, што на Савеце ЕЭК акрамя планавых пытанняў праз ініцыятыву беларускага боку былі разгледжаныя пытанні, звязаныя з абмежаваннем паставак беларускай мясной прадукцыі ў Расею і праблемамі транзіту харчавання, які патрапіў пад расейскія санкцыі. Паводле ягоных слоў, чальцы савета адзначылі, што сама канфліктная сітуацыя і абмежаванне паставак беларускай прадукцыі не павінныя былі адбыцца. "Рассельгаснагляд перавысіў свае паўнамоцтвы", - канстатаваў Сяргей Румас.

Пры ўзнікненні падобнай праблемы яе трэба было разгледзець спачатку на ўзроўні віцэ-прэм'ераў, затым прэм'ер-міністраў і толькі пасля гэтага магла прымацца пастанова аб абмежаванні паставак. Сяргей Румас паведаміў, што паводле выніках пасяджэння Савета ЕЭК будзе аформлены спецыяльны пратакол, які гарантаваў бы немагчымасць узнікнення падобных сітуацый у будучыні.

Са слоў прадстаўніка Беларусі, першы віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Шувалаў аддаў усе неабходныя распараджэнні, каб Рассельгаснагляд вярнуўся ад забаронных мер на пастаўку беларускай прадукцыі да праверак прадпрыемстваў. "Разлічваем, што заўтра (11 снежня) расейскі бок адкрые частку прадпрыемстваў для паставак прадукцыі ў Расею", - дадаў Сяргей Румас.

Ён удакладніў, што некалькі складаней ідзе сітуацыя з беларускімі прадпрыемствамі, у прадукцыі якіх выяўлены геном афрыканскай чумы свіней. Сяргей Румас выказаў упэўненасць, што гэтая праблема будзе таксама неўзабаве вырашаная, аднак патрэбны некаторы час, каб разабрацца ў тым, адкуль геном АЧС трапіў у беларускую прадукцыю.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках