24 траўня 2024, Пятніца, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маркіян Лубкіўскі: Усе тэракты ва Украіне каардынуюцца з Крамля

10
Маркіян Лубкіўскі: Усе тэракты ва Украіне каардынуюцца з Крамля

Расея спрабуе дэстабілізаваць Харкаўскую і Адэскую вобласці.

Усе тэракты, якія адбываюцца на тэрыторыі Украіны, каардынуюцца з Крамля, каб дэстабілізаваць сітуацыю і пасеяць паніку, страх і няўпэўненасць сярод людзей, сказаў у эксклюзіўным інтэрв'ю "ГОРДОН" украінскі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны, дарадца кіраўніка СБУ Маркіян Лубкіўскі.

- Маркіян, мяркуючы па апошніх заявах Пуціна, як пра гэта кажуць многія эксперты і палітолагі, Пуцін спрабуе, што называецца, уціснуць "Наваросію" назад ва Украіну. Ці ўзнікае такое адчуванне ў Вас?

- Нічога ўціскаць не трэба, таму што так званыя "Наваросіі", "ДНР" і "ЛНР" - гэта незаконныя фарміраванні, і мы ніколі іх не разглядалі ў якасці якіх-небудзь суб'ектаў. Гэта нашыя тэрыторыі, гэта Данецкая і Луганская вобласці.

Было б у Пуціна жаданне змяніць канфлікт на ўсходзе і агрэсію супраць Украіны - была б перакрытая мяжа. Сімптомам таго, што Пуцін збіраецца ўціснуць "Наваросію" назад, было б закрыццё межаў. Пакуль гэтага не назіраецца. І, вядома, яны спрыялі б вяртанню ва Украіну ўсіх, каго незаконна ўтрымліваюць бандфарміраванні на ўсходзе.

- Украіна гатовая на абмен палоннымі па формуле "ўсіх на ўсіх"?

- Я спрабую аптымістычна глядзець на пытанне абмену палоннымі. Ёсць сур'ёзныя напрацоўкі. Украіна гатовая ажыццявіць маштабную перадачу па прынцыпе "ўсіх на ўсіх". Але сёння важна, каб другі бок праявіў такую ж волю і адбылася б такая перадача. Мы займаемся гэтымі пытаннямі 24 гадзіны ў дзень, і я спадзяюся, што будзе ў бліжэйшы час сур'ёзны вынік.

- Ці прынясе мір перамір'е? Наколькі доўгім можа быць "дзень цішыні"?

- Украіна прытрымлівалася прынцыпаў перамір'я і дня цішыні, але бяда ў тым, што баевікі не выконваюць ні перамір'я, ні цішыні. У гэтым самая вялікая праблема. З нашага боку, нават ва ўмовах жорсткай крытыкі за спробы захавання перамір'я, Украіна выразна свае абавязацельствы выконвае. Я заўсёды займаў даволі скептычную пазіцыю з нагоды дамоваздольнасці баевікоў "ДНР" і "ЛНР", таму я не веру ні ў дзень, ні ў тыдзень цішыні.

- У апошні час мы ўсё часцей чуем аб тэрактах і дыверсіях у Харкаўскай і Адэскай абласцях. Як СБУ гэтаму супрацьстаіць? Хто можа стаяць за падобнага роду дыверсіямі?

- Для нас зразумела, што ўсе гэтыя тэракты або дыверсіі, якія адбываюцца на тэрыторыі Украіны, кіруюцца і каардынуюцца з Крамля. Мэта вельмі простая - дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне, пасеяць паніку, страх, няўпэўненасць сярод людзей і, адпаведна, павярнуць людзей супраць легітымнай улады, расхістаць сітуацыю ў тых галінах, якія паводле нейкіх ацэнак або напрацовак крамлёўскіх аналітыкаў з'яўляюцца прарасейскімі.

Расея спрабуе дэстабілізаваць Харкаўскую і Адэскую вобласці. Але ёсць і спробы пайсці далей: Закарпацце, Чарнаўцы і гэтак далей. Гэтая сістэма, якая вельмі выразна каардынуецца. Узгадняецца лінія атакі, лінія нападу. Гэта адмыслова робіцца для таго, каб зрабіць з Украіны тэрыторыю страху - тут выбух, там выбух.

Мы робім усё, каб гэтаму супрацьдзейнічаць. Многія дыверсіі мы нейтралізуем, іх магло быць яшчэ больш. Служба бяспекі працуе кожны дзень вельмі актыўна, мы канфіскоўваем вялікую колькасць зброі і выбухоўкі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках