18 траўня 2024, Субота, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква абвінаваціла Захад у падрыве вайскова-эканамічнай моцы Расеі

40
Масква абвінаваціла Захад у падрыве вайскова-эканамічнай моцы Расеі

Расейскі Генштаб знайшоў вінаватых у эканамічным крызісе ў РФ.

Выступаючы перад вайсковымі аташэ 50 краін, начальнік Генштаба ВС РФ генерал войска Валерый Герасімаў агучыў афіцыйную пазіцыю Масквы аб найбольш актуальных пытаннях міжнароднай бяспекі, піша РІА «Навіны».

Паводле ягонай ацэнкі, Захад разглядае Расею як аднаго з галоўных геапалітычных супернікаў і пад добрапрыстойнымі падставамі прасоўвае сваю вайсковую інфраструктуру да межаў РФ, тым самым «дэстабілізуючы» абстаноўку ў рэгіёне.

У перспектыве, са слоў Герасімава, ваенна-палітычная сітуацыя ў свеце будзе разгарацца, прычым асаблівую трывогу выклікае рост актыўнасці радыкальнага ісламу, прадстаўнікоў якога не так даўно «спансавалі ЗША».

У сваёй прамове генерал Герасімаў зрабіў асаблівы акцэнт на спробах Захаду тым ці іншым спосабам аслабіць вайскова-эканамічны патэнцыял Расеі, у тым ліку пашыраючы сістэму ПРА. «Робяцца намаганні ў рэалізацыі канкрэтных мерапрыемстваў, накіраваных на паслабленне ўдарнага патэнцыялу Стратэгічных ядзерных сіл Расеі», - заявіў генерал.

Паводле ягонай ацэнкі, «адным з галоўных спосабаў такога процідзеяння абранае пашырэнне баявых магчымасцей амерыканскай глабальнай сістэмы ПРА».

«Вайсковы патэнцыял, які закладваецца ў яе пад добрапрыстойнымі мэтамі, шматкроць пераўзыходзіць узровень, неабходны для нейтралізацыі не толькі існай, але і патэнцыйнай ракетнай небяспекі для Еўропы», - заявіў Герасімаў.

Пры гэтым, нягледзячы на шматлікія прапановы Расеі, «ні ЗША, ні еўрапейскія краіны, ні НАТА агулам не жадаюць гарантаваць яе непрымяненне супраць РФ», нагадаў начальнік Генштаба.

Паўночнаатлантычны альянс, на думку Герасімава, выкарыстоўвае падзеі ва Украіне для далейшага прасоўвання сваёй вайсковай інфраструктуры да межаў РФ.

«У Польшчы, на Балтыцы, у акваторыі Чорнага і Балтыйскага мораў нарошчваецца сухапутная, авіяцыйная і марская групоўкі альянсу. Актывізавалася правядзенне вайсковых вучэнняў і трэніровак сіл НАТА паводле надуманых легенд «адбіцця пагрозы з Усходу», - адзначыў ён.

Са слоў Герасімава, у рыторыцы прадстаўнікоў асобных заходніх дзяржаў «Расея ўяўляецца непасрэднай вінаватай у падзеях апошняга года ва Украіне, якія выліліся ў крывавы ўнутраны канфлікт на паўднёвым усходзе».

«Пры гэтым менавіта дзякуючы падтрымцы краін Захаду быў адхілены ад улады законна абраны прэзідэнт Украіны, насуперак абяцаным яму асабіста міністрамі абароны і замежных спраў Польшчы, Францыі і Нямеччыны гарантыям бяспекі», - нагадаў генерал.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках