18 траўня 2024, Субота, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Осла ўручаная Нобелеўская прэмія міра

3
У Осла ўручаная Нобелеўская прэмія міра

У сталіцы Нарвегіі прайшла цырымонія ўручэння Нобелеўскай прэміі міра.

Свае ўзнагароды атрымалі Малала Юсуфзай і Кайлаш Сат’яртхі, паведамляе ТАСС.

«Прэмія прысвойваецца лаўрэатам гэтага года за іх нястомную барацьбу супраць прыгнёту дзяцей і падлеткаў і за абарону права ўсіх дзяцей атрымліваць адукацыю. Дзеці павінныя наведваць школы, іх фінансавая эксплуатацыя недапушчальная», - заявілі ў Нобелеўскім камітэце.

Паміж двума лаўрэатамі быў падзелены грашовы складнік прэміі ў памеры каля $1 млн.

Малала Юсуфзай нарадзілася 12 ліпеня 1997 у Мінгоры. У пачатку 2009 года стала вядомая ўсяму свету дзякуючы блогу, які вяла для BBC, распавядаючы пра сваё жыццё пры рэжыме талібаў, паведамляе gudok.ru. 9 кастрычніка 2012 Малала была цяжка параненая баевікамі з тэрарыстычнага руху «Тэхрык-і-Талібан Пакістан». У 2013 годзе ўзнагароджаная Прэміяй Ганны Паліткоўскай і Прэміяй імя Сахарава.

Кайлаш Сат’яртхі з 1990-х гадоў іграе ключавую ролю ў руху супраць дзіцячай працы ў Індыі. Заснаваная ім у 1980 арганізацыя за час свайго існавання дапамагла больш за 83 тыс. дзяцей з 144 краін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках