23 траўня 2024, Чацвер, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрапарламенце стварылі групу Сяброў еўрапейскай Украіны

3
У Еўрапарламенце стварылі групу Сяброў еўрапейскай Украіны

У групу Сяброў Украіны ўвайшло каля 50 дэпутатаў Еўрапарламента з 18 краін-чальцоў Еўрасаюза.

У Еўрапейскім парламенце адбылося першае пасяджэнне групы Сяброў еўрапейскай Украіны, створанай праз ініцыятыву дэпутата Петраса Аўштрэвічуса (Petras Auštrevičius, група ліберальных партый, Літва), піша «ЕС-плюс». Пра гэта паведамілі ў прадстаўніцтве Украіны пры ЕЗ.

«Украіна патрабуе сталай палітычнай увагі і эфектыўнай падтрымкі ў розных сферах: фінансавай, ваеннай, гуманітарнай», - заявіў, адкрываючы першае пасяджэнне групы сяброў, Аўштрэвічус.

У групу ўвайшло каля 50 дэпутатаў Еўрапарламента з 18 краін-чальцоў ЕЗ. У першым пасяджэнні прынялі ўдзел і прадстаўнікі ўкраінскага парламента: Ірына Герашчанка, Івана Клімпуш-Цынцадзэ, Марыя Іёнава, Алена Сотнік, Астап Семерак і Аляксандр Прысяжнюк.

Сустаршынёй групы ад Еўрапейскага парламента стаў Аўштрэвічус, ад украінскага - Клімпуш-Цынцадзэ і Семерак. Прадстаўнікі Вярхоўнай Рады Украіны паведамілі, што ва ўкраінскім парламенце таксама створаная групы дружбы з Еўрапарламентам у складзе каля 50 чалавек.

Падчас пасяджэння дэпутаты абмеркавалі пытанні процідзеяння расейскай прапагандзе, паскарэння ратыфікацыі пагаднення аб асацыяцыі краінамі-чальцамі ЕЗ, прапанавання Украіне бязвізавага рэжыму, а таксама прапанавання дапамогі ў ажыццяўленні сістэмных рэформаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках