24 траўня 2024, Пятніца, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурт «Бі-2» прывязе ў Менск свой новы альбом

Гурт «Бі-2» прывязе ў Менск свой новы альбом

4 красавіка расейскі гурт «Бі-2» прыязджае ў Менск з прэзентацыяй новага альбома «16 плюс».

Дзявяты студыйны альбом «Бі-2» пабачыў свет у верасні 2014. Пласцінка складаецца з 17 трэкаў, піша «Народная воля». Публіка ўжо добра знаёмая з першым сінглам « Хипстер» і сумеснай працай музыкаў з гуртом «Смысловые галлюцинации» - песняй «Темные небеса». Трэці сінгл новага альбома «Забрали в армию» стаў рэзанансным праектам. На фоне канфлікту ва Украіне песня атрымала антываеннае гучанне.

У альбоме «16 плюс» ёсць таксама пяць бонус-трэкаў, для запісу якіх «Бі-2» прыцягнулі вядомых расейскіх музыкаў. Сярод іх - вядомы рок-музыка Валерый Гаіна, стваральнік поп-дуэта « Гости из будущего» Юры Усачоў і фіналістка тэлепраекту «Голас-2» Ціна Кузняцова, якая выконвае фолк-рок.

«Наш новы альбом - гэта збольшага зварот да пакалення «16 плюс». У ім мы вяртаемся і ў свае «16 плюс»: мы зрабілі каверы тых песень, якія, калі мы былі тынэйджарамі, вельмі моцна нас натхнялі. Мы запісалі тры песні: «Дайте огня» гурта «Альянс», «Нэпман» гурта «АукцЫон» і «Робот» Юрыя Чарнаўскага і Уладзіміра Мацецкага», - распавёў лідар «Бі-2» Шура.

Запіс і аранжыроўкі да песень «Бі-2» рабілі ў Маскве, за звядзенне альбома ў Лондане адказваў Эдрыян Бушбі, уладальнік Grammy і прадзюсар, які працаваў з U2 і Muse.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках