6 траўня 2024, панядзелак, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: На падмурку дыктатуры незалежнасць не пабудуеш

1
Віталь Рымашэўскі: На падмурку дыктатуры незалежнасць не пабудуеш

Суб'ект дыялога з Захадам павінен быць беларускі народ, а не правячы рэжым.

Сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі 10 снежня сустрэўся з дэлегацыяй палітычных дырэктараў замежнапалітычных устаноў краін-удзельніц Вышаградскай групы. На сустрэчы прысутнічалі і прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці. Абмяркоўваліся палітычная сітуацыя ў Беларусі, фармат супрацоўніцтва паміж Еўразвязам і Беларуссю. Асноўнай мэтай візіту дыпламатаў Чэхіі, Польшчы, Венгрыі і Славакіі было аднаўленне дыялогу паміж ЕЗ і ўладамі Беларусі. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе аргкамітэта ў стварэнні партыі БХД.

«Пазіцыя хрысціянскай дэмакратыі заключаецца ў тым, што дыялог можа быць толькі абумоўленым. І суб'ектамі яго павінна быць не кіруючая вярхушка, а беларускі народ. Нельга паступацца каштоўнаснымі прынцыпамі. Незалежнасць Беларусі пад пагрозай, але на падмурку дыктатуры незалежную краіну не пабудуеш. У краіне захоўваюцца рэпрэсіі, і з набліжэннем кампаніі 2015 года яны толькі ўзмацняюцца. Сітуацыя будзе пагаршацца, калі не будзе цвёрдасці ў дыялогу з Менскам. Нельга паўтараць памылкі 2010 года, калі рэжым ўспрыняў лібералізацыю з боку Захаду, як слабасць, што прывяло ў тым ліку і да брутальных падзеяў 19 снежня», - адзначыў Віталь Рымашэўскі.

З ягоных слоў, пазіцыя Вышаградскай групы і ЕЗ у дачыненні да Беларусі выпрацоўваецца, пакуль ёсць розныя падыходы. «Ці не з усім з гэтага можна пагадзіцца, але добра, што прадстаўнікі беларускага грамадства ўдзельнічаюць у яе выпрацоўцы», - падкрэсліў сустаршыня аргкамітэта ў стварэнні партыі БХД.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках