6 траўня 2024, панядзелак, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка заклікаў Расею закрыць мяжу і вывесці войскі

3
Парашэнка заклікаў Расею закрыць мяжу і вывесці войскі

Мір ва Украіне ўсталюецца цягам некалькіх тыдняў пасля закрыцця мяжы.

Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Пётр Парашэнка, які знаходзіцца з візітам у Аўстраліі. Ён звярнуўся да расейскіх уладаў з заклікам вывесці войскі з тэрыторыі Украіны і закрыць расейска-ўкраінскую мяжу, паведамляе BBC.

«Калі ласка, выведзіце войскі з маёй тэрыторыі... Калі ласка, закрыйце мяжу. І я абяцаю, што калі вы закрыеце мяжу, то цягам аднаго, двух, трох тыдняў на Украіне запануе мір і стабільнасць. Усё вельмі проста», - сказаў Парашэнка на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Аўстраліі Тоні Эбат.

Кіеў і краіны Захаду абвінавачваюць Расею ў фінансаванні і вайсковай падрыхтоўцы дзеючых на ўсходзе Украіны сепаратыстаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках