6 траўня 2024, панядзелак, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля берагоў Шатландыі выявілі невядомую падлодку

7
Ля берагоў Шатландыі выявілі невядомую падлодку

Самалёты краін NАТO і караблі ВМФ Вялікай Брытаніі шукалі невядомую падводную лодку ля ўзбярэжжа Шатландыі.

Перыскоп невядомай субмарыны быў заўважаны ў месцы, дзе звычайна брытанскія падводныя лодкі ўсплываюць на паверхню, кіруючыся на адну з вайскова-марскіх баз. Падрабязнасці пошукаў не паведамляюцца. Самалёты краін NАТO і караблі каралеўскага вайскова-марскога флоту Вялікай Брытаніі шукалі невядомую падводную лодку ля ўзбярэжжа Шатландыі. Пра гэта ў сераду, 10 снежня, паведаміла медыякампанія n-tv, паведамляе Deutsche Welle.

Паводле звестак брытанскай газеты Telegraph у аперацыі, якая праводзілася ў канцы лістапада - пачатку снежня 2014 удзельнічалі самалёты Францыі, ЗША і Канады. Міністэрства абароны Злучанага Каралеўства прызнала факт звароту да партнёраў па NАТO, але адмовілася паведамляць якія-небудзь падрабязнасці пошукаў.

Згодна з інфармацыяй спецыялізаванага выдання Avation Week, першага які паведаміў пра пошукі невядомай падводнай лодкі, перыскоп быў заўважаны ў месцы, дзе звычайна брытанскія падводныя лодкі ўсплываюць на паверхню, кіруючыся на адну з вайскова-марскіх баз. Там таксама захоўваецца атамная зброя. Пры гэтым да гэтага часу незразумела, ці пранікала невядомая падводная лодка ў брытанскія тэрытарыяльныя воды.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках