6 траўня 2024, панядзелак, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Снапкоў: ВУП Беларусі напалову залежыць ад Расеі

5
Мікалай Снапкоў: ВУП Беларусі напалову залежыць ад Расеі

Эканамічны рост у Беларусі прыкладна напалову залежыць ад Расеі.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю БелаПАН міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

«Уплыў падзей у расейскай эканоміцы на беларускую - бясспрэчны. На гэты момант наш ВУП прама ці ўскосна напалову залежыць ад Расеі», - сказаў міністр.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў 2015 годзе дынаміка ВУП у Расеі наўрад ці істотна паўплывае на выкананне зацверджанага ў Беларусі прагнозу па тэмпах эканамічнага росту (на ўзроўні 0,2-0,7%). На думку Снапкова, нават у выпадку некаторага зніжэння ВУП Расеі ў наступным годзе попыт на беларускую прадукцыю будзе захоўвацца. «Ад такіх тавараў, як прадукты харчавання і нафтапрадукты, якія мы сёння ў вялікім аб'ёме пастаўляем у Расею, адмаўляюцца ў апошнюю чаргу. Таму мы не чакаем зніжэння экспарту гэтых тавараў у Расею», - сказаў міністр.

Экспарт прадукцыі беларускага машынабудавання ў будучым годзе таксама не павінен знізіцца, мяркуе Снапкоў. «Што тычыцца экспарту нашых інвестыцыйных тавараў (у першую чаргу прадукцыі машынабудавання), то ён, паводле нашых ацэнак, ужо дасягнуў ніжняй адзнакі. Мы мяркуем, што інвестыцыйны экспарт у фізічным выражэнні захаваецца ў 2015-м, як мінімум, на ўзроўні гэтага года», - сказаў кіраўнік Мінэканомікі.

З улікам вышэйпералічаных фактараў, дадаў ён, «мы не схільныя ўвязваць магчымасці нашага эканамічнага росту ў будучым годзе з параметрамі ў Расеі». «Зніжэнне ВУП у Расеі, калі і адбудзецца ў 2015 годзе, наўрад ці будзе вялікім», - адзначыў Снапкоў.

З ягоных слоў, «адным з галоўных фактараў, які ўплывае на сітуацыю ў Расеі, - кошт нафты». «Калі кошт нафты будзе не ніжэй за 80 даляраў за барэль, такі ўзровень для Расеі і для нашай эканомікі будзе цалкам камфортным», - сказаў міністр эканомікі.

Пры гэтым ён удакладніў: зніжэнне коштаў нафты ніжэй за гэты ўзровень непажаданы, паколькі вядзе да некаторага некрытычна памяншэння дадатнага сальда ў гандлі нафтай і нафтапрадуктамі. «Калі казаць пра ўплыў гэтага фактару (коштаў нафты) на нашу краіну, то зніжэнне коштаў нафты на 1 даляр азначае для нас змяншэнне на 20 мільёнаў даляраў сальда ў гандлі нафтай і нафтапрадуктамі ў гадавым вымярэнні», - сказаў Мікалай Снапкоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках