6 траўня 2024, панядзелак, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вытворчасць у Магілёве, у якую ўклалі €2 млн, спыненая

26
Вытворчасць у Магілёве, у якую ўклалі €2 млн, спыненая

У Магілёве прадаецца найстарэйшае прадпрыемства горада - былы завод штучнага валакна.

Вытворчасць па вырабе упаковачнай плёнкі спынілі на магілёўскім канцэрне «Хімвалакно». Заяўляецца, што гэтая прадукцыя стратная для прадпрыемства. Прызнаецца і факт пралікаў у арганізацыі вытворчага працэсу, паведамляе «Радыё Свабода».

У наладжванне вытворчасці плёнкі ў 2011 годзе ўклалі два мільёны еўра і дзесяць мільярдаў беларускіх рублёў інвестыцыйных сродкаў. Выйсці на праектную магутнасць так і не ўдалося. На складзе - амаль паўтарагадовы запас нерэалізаванай прадукцыі.

Праект рэалізоўваўся ў рамках праграмы імпартазамяшчэння.

«Прычыны праблем са збытам - неканкурэнтаздольнасць прадукцыі акцыянернага таварыства «Хімвалакно» на замежных рынках праз коштавы фактар, у тым ліку праз значную ўдзельную вагу ў сабекошце імпартнай сыравіны - блізу 60 адсоткаў», - падаюць афіцыйныя крыніцы каментар супрацоўніцы дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Яўгеніі Макаравай.

Сярод прычын спынення вытворчасці называецца і немагчымасць поўнай пераналадкі абсталявання айчынных вытворцаў прадуктаў харчавання для пераходу на упаковачную плёнку іншых фарматаў.

Вытворчасць вырабу ўпаковачнай плёнкі знаходзілася на тэрыторыі збанкрутавалага і перададзенага на баланс канцэрна «Хімвалакно» завода штучнага валакна. У 2013 годзе новы ўласнік стараўся збыць комплекс вытворчасці сінтэтычных плёнак, які застаўся дзеючым пасля скасаванне завода.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках