6 траўня 2024, панядзелак, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ермаковіч: «Гэты сезон саслужыць нам добрую службу»

5
Аляксандр Ермаковіч: «Гэты сезон саслужыць нам добрую службу»

Гульцы каманды зрабілі высновы.

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч пракаментаваў сайту клуба паразу ад «Атлетыка» (0:2) у заключным матчы групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў.

- Рэзюмуе, калі ласка, вынік сённяшняга паядынку.

- Ну, вынік такі, што «Атлетык» згуляе ў Лізе Еўропы. Нам застаецца толькі павіншаваць спаборніка з заслужаным трэцім месцам і выхадам у лютаўскую стадыю еўракубка.

- Якая была ўстаноўка на матч?

- Прасіў хлопцаў згуляць на максімуме сваіх магчымасцяў. Вельмі строга ў абароне і па магчымасці контратакаваць, шукаць свой шанец. А таксама не забываць пра стандартныя становішчы.

- Лігачэмпіёнская кампанія склалася не лепшым чынам. Але нейкія станоўчыя моманты зможаце вылучыць?

- Мы атрымалі досвед. У нас дастаткова шмат гульцоў, упершыню якія ўдзельнічаюць у Лізе чэмпіёнаў. Думаю, гэты сезон саслужыць нам добрую службу. Мы зробім высновы. Памераліся сіламі з топавымі камандамі, - сказаў Ермаковіч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках