6 траўня 2024, панядзелак, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада заслухае Яцанюка і звернецца да Пуціна (Відэа, онлайн)

2
Рада заслухае Яцанюка і звернецца да Пуціна (Відэа, онлайн)

Вярхоўная Рада Украіны ў чацвер разгледзіць праграму дзейнасці Кабінета міністраў Украіны.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Аб праграме дзейнасці Кабміна раскажа прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк. Згодна з парадкам дня пленарнага пасяджэння на чацвер, народныя дэпутаты ў першым чытанні разгледзяць законапраект аб змяненні ў закон Украіны «Аб савеце нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны» якія тычацца ўдасканалення, каардынацыі і кантролю ў сферы нацыянальнай бяспекі і абароны.

Згодна з парадкам дня, апублікаваным на сайце парламента, народныя дэпутаты таксама плануюць зацвердзіць парадак дня першай сесіі Вярхоўнай Рады Украіны восьмага склікання.

Украінскі парламент таксама мае намер звярнуцца да Дзяржаўнай Думы Расейскай Федэрацыі і прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб вызваленні ўкраінскай лётчыцы і народнага дэпутата Надзеі Саўчанкі.

На парадку дня таксама праект-пастановы аб унясенні зменаў пастановы Вярхоўнай Рады Украіны «Аб абранні старшынь, першых намеснікаў, намеснікаў старшыняў, сакратароў, членаў камітэтаў Вярхоўнай Рады Украіны восьмага склікання».

Народныя дэпутаты таксама разгледзяць праекты-пастаноў пра змены ў адміністрацыйны лад Данецкай вобласці. У адным з праектаў гаворыцца аб змяненні і ўсталяванні межаў Арцёмаўскага раёна Данецкай вобласці, другі ж праект-пастанова тычыцца зменаў і ўстанаўленняў межаў Валнавахскага, Новаазоўскага і Цельманаўскага раёнаў Данецкай вобласці.

Фота: AP

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках