6 траўня 2024, панядзелак, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс еўра абнавіў гістарычны максімум у Расеі

5
Курс еўра абнавіў гістарычны максімум у Расеі

У першыя хвіліны таргоў на Маскоўскай біржы курс еўра ў стасунках да рубля паставіў новы гістарычны рэкорд, дасягнуўшы адзнакі 68,34 руб.

Таргі папярэдняга дня завяршыліся на ўзроўні 68,25 руб, што стала максімальным значэннем за папярэднія дні.

Дасягнуўшы максімальнага значэння на адкрыцці, курс еўрапейскай валюты панізіўся і сышоў у чырвоную зону. Паводле стану на 10:30 яна таргавалася на ўзроўні 68,243 руб за еўра, паведамляе РБК.

Курс даляра ў першыя хвіліны ранішніх таргоў на Маскоўскай біржы апусціўся да адзнакі 54,6525 руб, што прыкладна на 20 кап ніжэй за ўзровень закрыцця учорашніх таргоў. Затым курс амерыканскай валюты трохі падрос і да 10:30 знаходзіўся на ўзроўні 54,754 руб, што на 9,6 кап ніжэй за ўзровень закрыцця таргоў 10 снежня.

Гістарычны максімум курсу даляра быў зафіксаваны 3 снежня 2014 г, калі ён дасягнуў адзнакі 54,909 руб.

Аналітык Прамсвязбанка Аляксей Ягораў нагадвае, што сёння кіраўніцтвам Банка Расеі можа быць прынятая пастанова аб павышэнні ключавой стаўкі.

«Мы чакаем, што рубель будзе ўтрымлівацца на узроўнях закрыцця учорашніх таргоў, аднак пастанова ЦБ можа парушыць раўнавагу, што намецілася», - растлумачыў Ягораў.

Большасць экспертаў схіляюцца да таго, што Цэнтрабанк сёння падыме стаўкі на 100 базісных пунктаў - да 10,5%. Аднак, як адзначаецца ў прагнозе экспертаў Commerzbank, павышэнне ставак на самай справе не зменіць сітуацыі.

«Каб даць рынку выразны сігнал, ЦБ варта павысіць стаўкі на 150-200 пунктаў, а затым пачакаць стабілізацыю коштаў нафты, перш чым выйсці на рынак адзін раз з маштабнай інтэрвенцыяй у суме больш за $5 млрд. У любым выпадку пакуль што дынаміка рубля застаецца цалкам залежнай ад нафты», - адзначаецца ў прагнозе.

Таргі нафтай маркі Brent на біржы ICE Futures праходзяць сёння раніцай у зялёнай зоне. На закрыцці учорашніх таргоў кошт ф'ючэрсаў з пастаўкай у студзені 2015 складаў $64,24 за бар. Сёння яна паднімалася да $64,94 за бар.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках