6 траўня 2024, панядзелак, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, як кава ўплывае на памяць

1
Навукоўцы высветлілі, як кава ўплывае на памяць

Кафеін паляпшае стан доўгачасовай памяці за кошт канвертавання кароткачасовых успамінаў у доўгачасовыя.

Да такой высновы прыйшоў навуковец Майкл Яса з Універсітэта Джонса Хопкінса.

Гэты вывад быў зроблены пасля правядзення эксперыменту з 160 добраахвотнікамі. Ім паказалі серыю малюнкаў, а потым раздалі таблеткі з 200 міліграмамі кафеіну (каля двух кубкаў эспрэса) або плацэба. Праз дзень тэст з малюнкамі паўтарыўся. Але на гэты раз старыя карцінкі разбавілі новымі, часам падобнымі. Задача была ў тым, каб адрозніць старыя ад новых, піша healthinfo.ua.

Так, пасля таблеткі з кафеінам і з плацеба новыя карцінкі, што моцна адрозніваліся ад старых, лёгка паддаваліся ідэнтыфікацыі. Але толькі пасля кафеіну добраахвотнікі лепш маглі выявіць падабенства паміж малюнкамі. І час увядзення кафеіну ў арганізм меў ключавую ролю.

Злучэнне працавала толькі ў тым выпадку, калі яно ўводзілася ў момант пераводу інфармацыі з адной формы памяці ў іншую - падчас кансалідацыі. Плюс, важная доза. Калі яна перавышала або была меншай за 200 міліграмаў, то паказчыкі не паляпшаліся. Больш за тое, перавышэнне 300 міліграмаў давала цягліцавы трэмар і галаўны боль.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках