6 траўня 2024, панядзелак, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка прэс-сакратара Пуціна закупіла ў Еўропе забароненыя ў РФ прадукты (Фота)

28

Жонка прэс-сакратара расейскага прэзідэнта, фігурыстка Таццяна Навка падчас свайго ваяжу ў Парыжы закупіла «санкцыйныя» прадукты.

У сваім Instagram Навка выставіла фотаздымак на фоне кірмашовых гандлёвых намётаў на Елісейскіх Палях і іранічна падпісала яго: «Карыстаючыся выпадкам, закупіла на Калядным кірмашы, забароненую для імпарту ў Расею сырную і кілбасную прадукцыю, бедных французскіх фермераў».

На здымку спартоўка трымае ў адной руцэ важкі пакет з пакупкамі, а ў другой шкляначку з гарачым глінтвейнам, які ў зімовым Парыжы прадаюць на кожным куце, піша znak.com.

Варта адзначыць, што стасункі прэзідэнцкага прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова і Таццяны Навка доўгі час былі «сакрэтам Полішынэля»: пра іх ведалі многія, але афіцыйна пара не давала ніякіх каментароў. Тры месяцы таму ў Навка і Пяскова нарадзілася дачка Надзея. 29 лістапада пара вырашыла рассакрэціць стасункі і з'явілася на адкрыцці катка на Чырвонай Плошчы: Навка і Пяскоў прыехалі разам і не хавалі сваіх стасункаў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках