6 траўня 2024, панядзелак, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Крыма разам з Пуціным прыбыў на перамовы ў Індыю

6
Кіраўнік Крыма разам з Пуціным прыбыў на перамовы ў Індыю

У ліку асоб, якія суправаджаюць прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна падчас візіту ў Індыю, апынуўся Сяргей Аксёнаў - кіраўнік анэксаванага Крыма.

Ён правёў перамовы з індыйскімі бізнэсоўцамі. І хоць індыйскія ўлады заявілі, што Сяргей Аксёнаў не з'яўляецца сябрам дэлегацыі, агенцтва Reuters выказала меркаванне: візіт лідэра Крыма стане раздражняльным фактарам для ЗША перад студзеньскім візітам Барака Абамы.

Аксёнаў правёў у Індыі перамовы з мясцовымі бізнэсоўцамі, падчас якіх ён абмеркаваў пытанні пашырэння гандлю, паведамляе Reuters. На перамовах з групай прадпрымальнікаў, якая называецца «індыйска-крымскае партнёрства», Аксёнава суправаджаў высокапастаўлены расейскі дыпламат, пры гэтым расейскі бок не стаў каментаваць удзел у мерапрыемствах кіраўніка Крыма, паведамляе РБК.

Прадпрымальнік Гюль Крыпалані, што ўзначальваў групу індыйскіх бізнэсоўцаў распавёў перад сустрэчай, што яна была неафіцыйнай. Ён дадаў, што Аксёнаў «апынуўся на адным рэйсе з ягонай светласцю прэзідэнтам Пуціным».

Прэс-сакратар індыйскага МЗС паведаміў, што Аксёнаў не з'яўляецца сябрам афіцыйнай расейскай дэлегацыі і індыйскі бок нічога не ведае аб ягоным прыбыцці ў краіну.

Перамовы кіраўніка Крыма ў Індыі прайшлі напярэдадні візіту ў краіну прэзідэнта ЗША Барака Абамы, запланаванага на студзень 2015 года. Агенцтва адзначае, што перамовы з Аксёнавым могуць стаць раздражняльным фактарам для ЗША.

У лістападзе Аксёнаў казаў, што з часам Крым зможа забяспечыць віном не толькі патрэбнасці Расеі, але і выйсці на рынкі Кітая і Індыі. «Сёння патрэбу ў крымскім віне ёсць усюды. Падчас майго візіту ў Маскву да мяне падыходзілі прадпрымальнікі, якія пастаўляюць прадукцыю за тэрыторыю РФ - у Кітай, у Індыю, дзе ёсць цікавасць у прамых пастаўках, у тым ліку ў пастаўках крымскіх вінаў», - сказаў тады Аксёнаў.

Як распавёў палітолаг маскоўскага Цэнтра Карнэгі Пётр Тапычканаў, падчас візіту Уладзіміра Пуціна ў Індыю можа быць падпісана 15-20 пагадненняў у галіне вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва, энэргетыкі, гандлю, у мытнай і банкаўскай сферы. Таксама магчыма, што Расея і Індыя дамовяцца аб стварэнні новых мадыфікацый ракеты «БраМос». «Магчыма, удасца падпісаць пагадненне аб будаўніцтве новых рэактараў на АЭС «Куданкулам». Індыя можа набыць 10% Ванкорскага радовішча ў «Раснафты», а таксама дамовіцца аб набыцці ў будучыні 49% Юрубчэна-Тахамскага радовішча. АЛРОСА павінна заключыць шэраг пагадненняў, якія дадуць магчымасць у разы павялічыць экспарт расейскіх каштоўных камянёў у Індыю», - мяркуе палітолаг.

У канцы сакавіка 2014 года, пасля аперацыі ў далучэнні Крыма да Расеі, краіны групы БРІКС, у якую ўваходзяць Бразілія, Расея, Індыя, Кітай, Паўднёвая Афрыка, адхілілі прымяненне санкцый і «мовы варожасці» ў дачыненні да Расеі з боку заходніх дзяржаў. Яны таксама крытыкавалі згадку аб тым, што Расея можа быць адхіленая ад удзелу ў саміце G20 у Брысбене ў лістападзе 2014 года, выказаную ўладамі Аўстраліі.

У сярэдзіне лістапада памочнік прэзідэнта Расеі ў пытаннях замежнай палітыкі Юрый Ушакоў заявіў, што партнёры Расеі па БРІКС асудзілі ўвядзенне санкцый у дачыненні да Масквы. «Усе нашы партнёры заявілі, што санкцыі - незаконныя, што яны парушаюць статут ААН і перашкаджаюць аднаўленню эканомікі. Мы не ўздымалі гэтае пытанне, нашы партнёры выказалі такі пункт гледжання без усялякіх падказак з нашага боку», - запэўніваў Ушакоў.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках