6 траўня 2024, панядзелак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ёка Она павіншавала беларусаў з Калядамі

3

Удава Джона Ленана звярнулася да жыхароў Зямлі з заклікам да міру.

Віншаванне з Калядамі Ёка Она зрабіла ў выглядзе паведамленняў на 100 мовах, у тым ліку і на беларускай, і размясціла ў інтэрнэце.

«Вайна скончаная, калі ты хочаш гэтага. Шчаслівага Нараджэння ад Ёка і Джона», - гаворыцца ў іх.

Таксама яна выклала кароткі ролік з удзелам свайго мужа.

«Дарагія сябры. Запампуйце, раздрукуйце і пакажыце гэтыя плакаты ў акне, у школе, на працы, у аўтамабілі і ў іншым месцы. Апублікуйце іх у вашых акаўнтах у сацыяльных сетках. Адпраўце іх у якасці паштовак сваім сябрам. Мы гаворым гэта рознымі спосабамі, але мы адзіныя. Я люблю вас», - напісала Ёка Она.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках