6 траўня 2024, панядзелак, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

YouTube прадставіў галоўныя інтэрнэт-трэнды года ў парадыйным роліку

2

У сеціве з'явіўся штогадовы ролік YouTube Rewind, у якім адлюстраваны галоўныя падзеі гэтага года.

У шасціхвілінным відэа зняліся многія амерыканскія інтэрнэт-знакамітасці, якія паказалі пародыі на самыя папулярныя відэатрэнды і музыку на YouTube ў 2014 годзе, піша korrespondent.net.

У новы YouTube Rewind патрапілі IceBucketChallenge, кліп на песню Fancy аўстралійскай спявачкі Ігі Азаліі, а таксама розныя відэа-хіты, такія як First Kiss або Mutant Giant Spider Dog. У кліпе прагучалі песні Фарэла Уільямса «Happy» і Меган Трэйнар «All About That Bass». У канцоўцы відэа гучаць трэкі DJ Snake і Lil Jon.

Нагадаем, самы папулярны відэасэрвіс паказвае Rewind ужо чацвёрты год запар. Праз два гады пасля запуску Rewind кіраўнікі праекта прынялі пастанову перайначыць яго кірунак і пачалі запрашаць для здымкі папулярных зорак YouTube для стварэння пародый на папулярныя інтэрнэт-трэнды.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках