6 траўня 2024, панядзелак, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трасе Менск - Гомель выкралі 2 кіламетры агароджы

17
На трасе Менск - Гомель выкралі 2 кіламетры агароджы

Буда-Кашалёўскі аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу паводле факту выкрадання стоек канатнай агароджы з аўтадарогі Менск - Гомель.

«Гэта адбылося 5 лістапада, з 17:30 да 08:00 наступнай раніцы, - паведамілі следчыя onliner.by. - Асобы, якія маюць дачыненне да крадзяжу, не ўстаноўленыя. Неабходная дапамога магчымых відавочцаў».

«Невядомыя выкралі 477 стоек канатнай агароджы, - распавялі ў СК. - Канструкцыі размяшчаліся на падзяляльнай паласе трасы М5. Зніклі элементы на 243-245-м кіламетрах дарогі на тэрыторыі Буда-Кашалёўскага і Жлобінскага раёнаў. Гэта маёмасць належала ААТ «Будаўніча-мантажны трэст №8». Прадпрыемству нанесены ўрон на значную суму».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках