6 траўня 2024, панядзелак, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Microsoft пачала прымаць біткаіны

8
Microsoft пачала прымаць біткаіны

Кампанія Microsoft дазволіла аплачваць лічбавы кантэнт біткаінамі.

Як піша партал TechCrunch, цяпер купіць праграмы для платформаў Windows і Windows Phone, а таксама гульнявых кансоляў Xbox можна будзе з дапамогай біткаін-кашалька.

Для арганізацыі плацяжоў кампанія ўклала пагадненне з кампаніяй Bitpay. Пры гэтым выданне адзначае, што афіцыйных паведамленняў аб пачатку супрацоўніцтва кампаніі не публікавалі, а атрымаць афіцыйны каментар ад іх прадстаўнікоў пакуль не ўдалося. Але апісанне працэдуры аплаты лічбавага кантэнту біткаінамі з'явілася на сайце Microsoft.

З гэтага апісання вынікае, што прамая аплата кантэнту біткаінамі пакуль не падтрымліваецца, аднак карыстальнікі могуць набыць за крыптавалюту адмысловыя «падарункавыя карты» або жа перавесці біткаіны на кашалёк Microsoft. Карыстальнікі партала Reddit таксама звярнулі ўвагу на той факт, што пакуль паслуга аплаты ПА і кантэнту крыптавалютай даступная толькі для пакупнікоў з ЗША.

Адзначым, што ў канцы верасня магчымасць аплаціць лічбавы кантэнт біткаінамі стала даступная некаторым кліентам аплатнай сістэмы PayPal.

Нягледзячы на цікавасць да біткаінаў сярод звычайных карыстальнікаў, улады многіх краін выступаюць супраць далейшага распаўсюджвання любых віртуальных валют. Так, у пачатку жніўня стала вядома, што расейскае Міністэрства фінансаў рыхтуе праект закона, які цалкам забароніць выпуск і выкарыстанне ў Расеі віртуальных валют.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках