6 траўня 2024, панядзелак, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здымак «Фантом» прадалі за 6,5 мільёна даляраў

14

Цяпер гэта самая дарагая ў свеце фатаграфія.

Здымак аўстралійскага фотамастака Піцера Ліка пад назвай «Фантом» прададзены ў Лос-Анджэлесе прыватнаму калекцыянеру за 6,5 мільёна даляраў, паведамляе The Guardian. Такім чынам, пабіты папярэдні рэкорд самай дарагой фатаграфіі ў свеце, які належаў немцу Андрэасу Гурскі, піша Lenta.ru.

Праца Ліка зробленая ў Каньёне Антылопы на паўднёвым-захадзе ЗША. На фатаграфіі выява праменю, пранікаючага ў пячору скрозь прамыіны. Згустак святла нагадвае прывід, таму праца атрымала назву «Фантом».

Як адзначае выданне, прыхільнік Ліка ўжо набыў раней яго здымкі «Ілюзія» за 2,4 мільёна даляраў і «Вечныя настроі» за 1,1 мільёна даляраў.

Да гэтага часу верхні радок рэйтынгу самых дарагіх фатаграфій займала праца Андрэаса Гурскі пад назвай «Рэйн II». У 2011 годзе яна была прададзеная за 4,3 мільёна даляраў.

Пітэр Лік нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мельбурне. Прафесійнай фатаграфіяй ён займаецца больш за 30 гадоў. Лік мае мноства ўзнагарод за свае працы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках