6 траўня 2024, панядзелак, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радзькоў: Сайты ў Беларусі павінны працаваць паводле тых жа законаў, што і СМІ

44
Радзькоў: Сайты ў Беларусі павінны працаваць паводле тых жа законаў, што і СМІ

Улады выступілі з новай ініцыятывай у кантролі за незалежнымі сайтамі.

Інтэрнэт-парталы павінны працаваць паводле тых жа законаў, што і афіцыйныя СМІ. Такое меркаванне выказаў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандр Радзькоў падчас онлайн-канферэнцыі на сайце «СБ. Беларусь сегодня», паведамляе БелТА.

«Грамадства саспела да таго, што ўсе інтэрнэт-парталы фактычна з'яўляюцца сродкамі інфармацыі і павінны падпарадкоўвацца тым жа законам, што і газеты, афіцыйныя тэлепраграмы, радыё і г.д.», - мяркуе Аляксандр Радзькоў. На ягоную думку, калі чалавек выказвае сваё меркаванне, то выказваць яго трэба адкрыта. Грамадства павінна гэта рэгуляваць, мяркуе ён. «Гэта значыць, мы павінны аднесці ўсе гэтыя інтэрнэт-магчымасці да афіцыйных СМІ», - дадаў Аляксандр Радзькоў.

На ягоную думку, прыйшоў час, калі кожны чалавек павінен разумець, што і за напісанае ў інтэрнэце таксама трэба несці адказнасць.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках