6 траўня 2024, панядзелак, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

58 расейскіх лёгкаатлетаў выкрылі ў допінгу

6
58 расейскіх лёгкаатлетаў выкрылі ў допінгу

Сярод іх - алімпійскія чэмпіёны і рэкардсмены свету.

У 58 расейскіх лёгкаатлетаў выяўленыя анамальныя паказчыкі допінг-тэстаў. Пра гэта паведамляе The Telegraph, піша Lenta.ru.

Паводле інфармацыі брытанскага выдання, на адрас якога паступіў чорны спіс, усяго падазрэнне выклікалі паказчыкі допінг-тэстаў 225 спартсменаў з 39 краін. Сярод іх тры алімпійскія чэмпіёны Лондана-2012, пераможцы і прызёры папярэдніх Алімпіяд, чэмпіёны свету і Еўропы, а таксама рэкардсмены свету.

Пачатак чарговаму допінгаваму скандалу паклаў нямецкі тэлеканал WDR. 9 снежня ў эфіры паказаны дакументальны фільм, у якім сцвярджалася, што ў 150 атлетаў былі выяўленыя анамальныя паказчыкі допінг-тэстаў, але Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (IAAF) не стала выкарыстоўваць мэтавае тэставанне для іх праверкі.

IAAF адпрэчыла абвінавачванні ў свой адрас.

3 і 7 снежня на іншым нямецкім канале, ARD, выйшлі дакументальныя фільмы, у якіх распавядаюць пра выкарыстанне расейскімі лёгкаатлетамі забароненых прэпаратаў з указання трэнераў.

Дакладнасць выкладзеных у фільмах звестак правярае Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA). Допінгавы скандал прывёў да таго, што рада IAAF часова прыпыніла сяброўства прэзідэнта Усерасейскай федэрацыі лёгкай атлетыкі Валянціна Балахнічава.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках