6 траўня 2024, панядзелак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей абмеркаваў з амбасадарамі ЕЗ «праблемныя пытанні» адносін з РФ

6
Макей абмеркаваў з амбасадарамі ЕЗ «праблемныя пытанні» адносін з РФ

11 снежня ў МЗС Беларусі была праведзеная сустрэча з кіраўнікамі дыпламатычных місій краін-чальцоў ЕЗ, размешчаных у Менску.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Падчас размовы адбыўся абмен думкамі аб праблемных пытаннях у адносінах Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі, а таксама развіцця еўразійскіх інтэграцыйных працэсаў. У гэтым кантэксце была адзначаная важнасць дыялогу і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕЗ.

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей таксама правёў тэлефонныя размовы з шэрагам сваіх калег з краін-чальцоў ЕЗ і абмеркаваў з імі развіццё сітуацыі ў рэгіёне і беларуска-еўрапейскія адносіны.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках