6 траўня 2024, панядзелак, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зімовыя вакацыі ўпершыню будуць 18 дзён

4
Зімовыя вакацыі ўпершыню будуць 18 дзён

Школьнікі будуць адпачываць з 25 снежня па 11 студзеня.

Пра тое, што школьнікі будуць вучыцца 26 снежня, калі іх бацькі будуць святкаваць каталіцкія Каляды, стала вядома яшчэ восенню, піша "Камсамольская праўда ў Беларусі". Маўляў, працоўны дзень з 26 снежня перанесены на 20-га, але ў школах 20 снежня і так працоўны дзень. Нагадаем, зімовыя канікулы ў гэтым годзе павінныя былі пачацца толькі 28 снежня.

І вось нядаўна стала вядома, што ў многіх рэгіёнах мясцовыя ўлады вырашылі ўсё ж зрабіць 26 снежня непрацоўным і для школ.

- Дзеці выйдуць на заняткі 20 снежня замест 26 снежня. Змены мы ўнеслі ў адпаведнасці з пастановай Саўміна, - распавялі ў камітэце адукацыі Менгарвыканкама.

У Гомелі і Гародні дзеці будуць таксама адпачываць 26 снежня, а вучыцца - 20 снежня. У Віцебскай вобласці яшчэ не прынялі рашэнне, ці пойдуць дзеці ў школу 26 снежня. А вось у Берасцейскай і Магілёўскай абласцях кожны раён вырашае самастойна, як ім вучыцца. У Берасці, да прыкладу, 26 снежня школьнікі ўсё ж будуць вучыцца.

Трэцяя чвэрць у школьнікаў стартуе толькі 12 студзеня. Таму там, дзе 26 снежня зрабілі ненавучальным, вакацыі стануць на тры дні даўжэй.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках