6 траўня 2024, панядзелак, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крыніца: ЕЗ здымае санкцыі з Партнова і яшчэ 2 паплечнікаў Януковіча

5
Крыніца: ЕЗ здымае санкцыі з Партнова і яшчэ 2 паплечнікаў Януковіча

У ЕЗ ёсць сумненні ў правільнасці прымянення санкцый супраць 16 з 22 прадстаўнікоў былой украінскай улады.

Адным з бліжэйшых рашэнняў Рады ЕЗ замежных спраў, хутчэй за ўсё, будзе пацверджаная пастанова Еўразвяза зняць санкцыі з трох былых прадстаўнікоў рэжыму Віктара Януковіча, піша "Европейская правда".

Гэта сцвярджаюць крыніцы ў структурах Еўразвяза, якіх цытуе The Wall Street Journal у артыкуле Лоранса Нормана, кіраўніка брусельскага бюро WSJ.

Паводле звестак журналіста, цяпер у ЕЗ ёсць сумненні ў правільнасці прымянення санкцый супраць 16 з 22 прадстаўнікоў былой украінскай улады, аб якіх у сакавіку Еўразвяз прыняў рашэнне аб арышце актываў. Аднак аб трох з іх пытанне практычна вырашанае, паколькі Украіна ўжо апавясціла ЕЗ аб спыненні крымінальных вытворчасцей у дачыненні да іх.

"ЕЗ наклаў санкцыі хутка (без вывучэння спраў), паколькі ў той час аказваўся значны ціск на ЕЗ, каб даць хоць нейкі адказ на падзеі ва Украіне", - тлумачыць выданне. Падставай для накладання санкцый была прадстаўленая Кіевам інфармацыя аб тым, што гэтыя прадстаўнікі ўлады "падазраюцца ў злоўжыванні дзяржаўнымі сродкамі".

Суразмоўцы WSJ у Кіеве кажуць, што ЕЗ "спрабаваў пацвердзіць інфармацыю (пра расследаванне), пададзеную Кіевам, але сутыкнуўся з тым, што праверыць яе немагчыма"

А ў выніку ў Бруселі высветлілі, што Кіеў афіцыйна спыніў расследаванне аб трох асобах з санкцыйнага спісу.

Крыніцы WSJ не выдаюць пералік тых, з каго будуць знятыя санкцыі, але запэўніваюць, што самога Януковіча і ягоных сыноў ў ім не будзе. Амаль напэўна са спісу на "арышт актываў" выключаць былога намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Партнова, які неаднаразова выйграваў у судзе ў пракуратуры справы адносна незаконнасці вытворчасці супраць яго.

Як вядома, 6 сакавіка ЕЗ увёў першы этап санкцый. У прыватнасці, былі замарожаныя актывы 18 украінскіх чыноўнікаў на тэрыторыі Еўразвяза ў сувязі з незаконным прысваеннем актываў украінскай дзяржавы.

У той жа час, у дачыненні да іх не ўжываецца забарона на ўезд у ЕЗ, а Партноў нават атрымаў швейцарскую шэнгенскую візу.

Нагадаем таксама, раней паведамлялася, што праз бяздзейнасць Генпракуратуры чыноўнікі часоў Віктара Януковіча маюць сур'ёзныя шанцы вывесці свае еўрапейскія актывы з-пад санкцый ЕЗ.

У прыватнасці, статус падазраваных так і не атрымалі Віктар Януковіч-малодшы - сын экс-прэзідэнта, Арцём Пшонка - сын экс-генпракурора, Сяргей Клюеў - брат былога сакратара СНБА Андрэя Клюева, Аляксей Азараў - сын экс-прэм'ера, экс-міністр адукацыі і навукі Дзмітрый Табачнік, экс-міністр юстыцыі Алена Лукаш, а таксама былыя дарадцы прэзідэнта Ігар Калінін і Андрэй Партноў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках