6 траўня 2024, панядзелак, 0:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Электрасілу» і «5 элемент» пакаралі за нежаданне прадаваць «Гарызонты»

59
«Электрасілу» і «5 элемент» пакаралі за нежаданне прадаваць «Гарызонты»

Работа сямі крам сетак «Электрасіла» і «5 элемент» прыпыненая за нежаданне прадаваць «Атланты» з «Гарызонтамі».

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Міністэрства гандлю.

«Пастановамі першага намесніка Міністра гандлю Артура Карповіча ў адпаведнасці з Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2014 № 567 за парушэнні заканадаўства аб гандлі прыпыненая работа 7 сеткавых крам «Электрасіла» (у Менску, Пінску, Маладзечна, Мазыры) і «5 элемент» (у Гомелі, Ваўкавыску, Слоніме)», - гаворыцца ў паведамленні.

Так, паводле вынікаў праверкі 27 магазінаў названых сетак, якія рэалізуюць пераважна імпартную бытавую тэхніку і спадарожныя тавары, парушэнні былі выяўленыя ў кожным гандлёвым аб'екце з ліку правераных. Пры гэтым у асобных з іх выяўленыя факты падману спажыўцоў, невыканання асартыментных пералікаў, рэалізацыі тавараў са скончаным тэрмінам прыдатнасці (мыйныя сродкі, картрыджы, сродкі для чысткі і інш.), адсутнасці цэннікаў, інфармацыі аб таварах на беларускай або рускай мове, аб краіне іх паходжання, анатацый з асноўнымі тэхнічнымі характарыстыкамі і г.д.

Напрыклад, у краме «5 элемент» у г. Слоніме ў продажы быў прадстаўлены толькі 1 тэлевізар айчыннай вытворчасці з 5, прадугледжаных асартыментным пералікам. Пры гэтым у наяўнасці мелася 37 відаў імпартных тэлевізараў. Таксама адсутнічалі ў краме прасы беларускай вытворчасці (імпартных - 12), меўся ў продажы толькі 1 пыласос айчыннай вытворчасці з 4, прадугледжаных асартыментным пералікам (імпартных - 15) і г.д. У дадзеным гандлёвым аб'екце таксама прапаноўваліся да продажу са скончаным тэрмінам прыдатнасці элементы харчавання.

Неабходна адзначыць, што ў Рэспубліку Беларусь за 9 месяцаў 2014 усяго ўвезена імпартных тэлевізараў, пральных машын, халадзільнікаў і маразільнікаў на агульную суму 145,5 млн. дал. ЗША, у тым ліку 93,7 адсотка з Расейскай Федэрацыі (на 136,3 млн. дал. ЗША). Пры гэтым дзель продажу айчынных тэлевізараў у тавараабароце магазінаў па рэспубліцы склала 13,9 адсотка, пральных машын - 36,1, халадзільнікаў і маразільнікаў - 66,4 працэнта.

У сваю чаргу ў ТАА «Электрасэрвіс і Ко» (сетка магазінаў «Электрасіла») і ЗАТ «Паціа» («5 элемент») дзель айчынных тэлевізараў складае ўсяго да 5 адсодкаў, пральных машын - да 20 адсодкаў, халадзільнікаў і маразільнікаў - да 35 адсоткаў.

Для навядзення парадку ў названых гандлёвых аб'ектах кіраўнікам дадзеных сетак Мінгандлю адвёў 10 дзён, растлумачыў першы намеснік Міністра гандлю Артур Карповіч.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках