6 траўня 2024, панядзелак, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь пералічыла ў бюджэт Расеі $2,8 мільярда нафтапошлін

Беларусь пералічыла ў бюджэт Расеі $2,8 мільярда нафтапошлін

Беларусь за 11 месяцаў пералічыла ў бюджэт РФ $2,8 млрд. экспартных мытных пошлін на нафтапрадукты.

Беларусь у студзені-лістападзе 2014 пералічыла ў бюджэт Расеі $2,766 млрд. (102,719 млрд. расейскіх рублёў) экспартных мытных пошлін на нафтапрадукты, вырабленыя з расейскай нафты, паведамляе АФН.

Такія звесткі ўтрымліваюцца ў справаздачы аб выкананні федэральнага бюджэту РФ, апублікаваным Мінфінам РФ.

За лістапад было пералічана $172,6 млн. экспартных пошлін, што з'яўляецца мінімальным аб'ёмам у бягучым годзе. Максімальны паказчык быў зафіксаваны ў красавіку - $310,6 млн.

Нагадаем, у кастрычніку ў бюджэт РФ было пералічана $206,6 млн.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках