6 траўня 2024, панядзелак, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: Недапушчальна, каб сірыйцам даводзілася выбіраць паміж тыранам і тэрарыстамі

2
Джон Кэры: Недапушчальна, каб сірыйцам даводзілася выбіраць паміж тыранам і тэрарыстамі

Дзяржсакратар ЗША высока ацаніў супрацоўніцтва дзяржаў у барацьбе з «Ісламскай дзяржавай».

Барацьба супраць «Ісламскай дзяржавы» ў Сірыі і Іраку - частка больш шырокага працэсу: барацьбы за будучыню Блізкага Усходу і разам з тым - за бяспеку Еўропы і ЗША. Як падкрэслівае дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, у гэтай барацьбе аб'ядналіся розныя ідэалогіі і рэлігіі, паведамляе «Голас Амерыкі».

«Ад Сахеля да Магрыба, ад Йемена да Сірыі ідзе барацьба вялізнага маштабу, падчас якой тыя, што імкнуцца да расколу і разбурэння, усімі сіламі імкнуцца задушыць тых, што імкнуцца да вырашэння праблем, да прымірэння, будавання. Ёсць яшчэ занадта шмат месцаў, дзе ваяўнічыя экстрэмісты спрабуюць ажыццявіць свае чалавеканенавісніцкія планы», - так характарызуе тое, што адбываецца, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЗША.

Са слоў Кэры, шырокасць кааліцыі, у якую аб'ядналіся тыя, хто вырашыў супрацьстаяць «ісламскай дзяржаве», абнадзейвае, бо сведчыць аб тым, што на Блізкім Усходзе ідзе шырокі працэс прымірэння.

«Беспрэцэдэнтны ўзровень супрацоўніцтва паміж іракскімі ўладамі і курдскімі ўзброенымі фарміраваннямі зрабіў глыбокае ўражанне на абодва бакі, - адзначыў дзяржсакратар. - Удзел Саудаўскай Аравіі і Эміратаў, Іарданіі, Катара і іншых краін, якія апынуліся перад агульнай пагрозай, кажа аб новых магчымасцях для рэгіянальнага супрацоўніцтва, умацавання бяспекі і барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам. І ў гэтым працэсе могуць адкрыцца новыя магчымасці для ўсіх нас, у тым ліку для Ізраіля і палесцінцаў».

Паводле слоў міністра замежных спраў Ірака Ібрагіма аль-Джаафары, баевікі «Ісламскай дзяржавы» могуць быць пераможаныя да 2016 года, збольшага дзякуючы паляпшэнню адносін паміж Іракам і Саудаўскай Аравіяй, а таксама прадаўжэнню авіяўдараў кааліцыі ў Сірыі і Іраку.

«Калі ў адной краіне з'яўляецца база для тэрарыстаў, з'яўляецца і падтрымка з боку тэрарыстычных груповак у іншай краіне, - канстатуе міністр. - Таму добра, што міжнародная кааліцыя адначасова наносіць ўдары па месцах засяроджвання тэрарыстаў у Іраку і Сірыі».

Умеранай сірыйскай апазіцыі даводзіцца ваяваць на два фронты - з «Ісламскай дзяржавай» і з урадавымі войскамі прэзідэнта Асада. Дзяржсакратар Кэры падкрэсліў у сувязі з гэтым, што Злучаныя Штаты нарошчваюць падтрымку ўмеранай апазіцыі ў Сірыі.

«Калі гаворка ідзе пра будучыню краіны, - перакананы Джон Кэры, - Недапушчальна, каб сірыйцам даводзілася выбіраць паміж тыранам і тэрарыстамі. І тое, і іншае вядзе ў нікуды. І таму мы за трэці шлях - шлях, па якім ідзе ўмераная сірыйская апазіцыя, якая прадаўжае барацьбу як супраць экстрэмістаў, так і супраць Асада».

Паводле слоў Кэры, на нарадзе прадстаўнікоў антыісламісцкай кааліцыі, якая адбылася на мінулым тыдні ў Еўропе было прынятае рашэнне прадаўжаць барацьбу, развіваючы дасягнуты за апошнія два з паловай месяцы «значны прагрэс». Дзяржсакратар падкрэслівае: гэты прагрэс звязаны з ліквідацыяй крыніц фінансавання баевікоў, перакрыццем каналаў іх забеспячэння і ажыццяўленнем крокаў, якія замінаюць ісламістам каардынаваць свае аперацыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках