28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея афіцыйна апавясціла ЕЗ аб адмове ад «Паўднёвага патоку»

6
Расея афіцыйна апавясціла ЕЗ аб адмове ад «Паўднёвага патоку»

У Расеі афіцыйна пацвердзілі адмову ад будаўніцтва газаправода.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Еўракамісіі, піша «Корреспондент».

Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі ў энэргазвязе Мараш Шэфчовіч атрымаў ад міністра энэргетыкі Расеі Аляксандра Новака пацверджанне, што Расея пастанавіла спыніць праект «Паўднёвы паток»,

«Віцэ-прэзідэнт звязаўся сёння з міністрам энэргетыкі РФ Аляксандрам Новакам, каб абмеркаваць з ім планы Расеі ў дачыненні да праекта «Паўднёвы паток». Міністр Новак пацвердзіў віцэ-прэзідэнту Шэфчовічу, што Расея больш не будзе рэалізоўваць праект «Паўднёвы паток», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, 9 снежня дзяржавы-сябры ЕЗ, уважаючы пакуль неафіцыйны характар аб'явы РФ і «Газпрама» аб закрыцці «Паўднёвага патоку», даручылі Шэфчовічу высветліць у расейскага боку, якая сітуацыя з рэалізацыяй праекта.

Аб адмове ад будаўніцтва газаправода Паўднёвы паток было абвешчана 1 снежні пасля візіту прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ў Анкару. Са слоў кіраўніка дзяржавы, рэалізацыя праекта не можа весціся ў цяперашніх умовах. Пуцін удакладніў, што Расея збіраецца пабудаваць новыя трубаправодныя сістэмы, накіраваныя на іншыя рынкі, у тым ліку ў Турцыю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках