28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з Беларуссю «затрымаліся» 17 фур з расейскімі тэлевізарамі

15
На мяжы з Беларуссю «затрымаліся» 17 фур з расейскімі тэлевізарамі

Расейскія чыноўнікі перакананыя, што тэлевізары наўмысна трымаюць на беларускай мяжы.

На іх думку, беларускія вытворцы хочуць «выціснуць» калінінградскіх канкурэнтаў з рынку тэлетэхнікі ў перыяд павышанага пераднавагодняга пакупніцкага попыту. Пра гэта заявіў «Росбалту» міністр прамысловай палітыкі, развіцця прадпрымальніцтва і гандлю Калінінградскай вобласці Дзмітрый Чэмакін.

З ягоных звестак, на літоўска-беларускай мяжы беларускімі мытнікамі затрыманыя 17 фур з тэлетэхнікай, вырабленай у Калінінградскай вобласці. «У мяне ёсць упэўненая пазіцыя, што гэта выкарыстанне дзяржаўнага адміністрацыйнага рэсурсу ў канкурэнтнай барацьбе гаспадарчых суб'ектаў. Цяпер самы пік спажывецкага попыту на тэлевізійную тэхніку. Каляды, Новы год, людзі атрымліваюць заробкі. Калі вытворцу выціснуць на месяц-два ў перыяд пікавага попыту, страціцца шмат. І выціснуць прадукцыю - мара любога канкурэнта», - заявіў Чэмакін.

Паводле яго слоў, беларускія ўлады прызначылі правядзенне экспертызы дакладнасці дакументаў, прадстаўленых калінінградскімі кампаніямі.

Нагадаем, 11 снежня Мінгандаль Беларусі паведаміў пра закрыццё ў краіне 7 магазінаў сетак «Электрасіла» і «5 элемент». Адной з прычын закрыцця стала недастатковая колькасць беларускай электратэхнікі на прылаўках гандлёвых устаноў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках