28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выставе ў Віцебску пакажуць самага вялікага ў свеце матыля

2

Самы вялікі ў свеце матылёк - вочніца Атлас - павінны вывесціся праз тыдзень у Віцебску.

Атлас, кажуць, можа спаць у кокане да двух гадоў, але арганізатары выставы спадзяюцца, што перад Новым годам ён ўсё ж такі прачнецца, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Экзатычныя матылькі ў краязнаўчым музеі сілкуюцца свежымі апельсінамі - пры наведвальніках, і папсаванымі бананамі і ананасамі - калі выстава зачыненая. Садавіна, што бродзіць, трапічным прыгажуням па гусце нават больш, чым свежая.

Сярод матылькоў ёсць атрутныя, распавядае гаспадар усяго гэтага хараства Рамзан Махмудаў. Для чалавека яны не небяспечныя, але птушак аб тым, што такое не ядуць, папярэджвае «баявая» размалёўка матылькоў.

На выставе можна паглядзець, як нараджаюцца матылі. З кокана яны выбіраюцца за некалькі хвілін, але потым доўга, па некалькі гадзін, сушаць і выпростваюць крылы. Нованароджаных матылькоў садзяць на наведвальнікаў - прывучаюць да людзей. Праз нейкі час яны зразумеюць, што людзі не небяспечныя і самі пачнуць садзіцца на іх жывымі ўпрыгожваннямі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках