28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андэрс Фог Расмусэн: Канфлікт NATO і Расеі зацягнецца на дзесяцігоддзі

Андэрс Фог Расмусэн: Канфлікт NATO і Расеі зацягнецца на дзесяцігоддзі

Былы генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн заявіў, што расчараваны дзеянням расейскага кіраўніцтва.

Ён мяркуе, што для нармалізацыі стасункаў NATO і РФ спатрэбіцца некалькі дзесяцігоддзяў. Андэрс Фог Расмусэн таксама адзначыў, што негатыўныя дзеянні Расеі акрамя Украіны распаўсюдзяцца і на іншыя краіны, якія жадаюць інтэгравацца ў NATO і ЕЗ, піша rus.DELFI.lv.

«Мадэль зразумелая: Расея мяркуе, што ЕЗ і NATO не будуць прымаць новыя краіны, пакуль гэтыя канфлікты не завершаныя», - адзначыў былы кіраўнік альянсу.

Андэрс Фог Расмусэн таксама нагадаў, што падчас сваёй працы ў NATO імкнуўся пабудаваць добрасуседскія адносіны з РФ, і таму не хавае свайго расчаравання ад таго, што сёння Расея ўважае альянс сваім ворагам, паведамляе УНИАН.

«У сваёй першай прамове на пасадзе я пазначыў, што NATO і Расея маглі б стварыць стратэгічнае партнёрства. Мы дамовіліся пра гэта на саміце NATO і Расеі ў 2010 годзе. Сёння Расея щважае NATO праціўнікам, і я вельмі расчараваны. Па-мойму, гэты сцэнар канфлікту паміж Расеяй і Захадам расцягнецца на дзесяцігоддзі. Гэтыя разлікі можа змяніць адзін элемент - кошт нафты, які здольная скараціць перыяд канфлікту», - заявіў Расмусэн.

Раней, у NATO заявілі, што занепакоеныя прапагандысцкай кампаніяй, якую Расея праводзіць у дачыненні да Украіны і краін Захаду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках