28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камуністы Пецярбурга прынялі ў партыю ката, які з'еў далікатэсаў на $1000

24

Бяздомным жывёлам яны гатовыя даць палітычны прытулак і аўсяную кашу.

У ЦК Кампартыі Расеі занепакоеныя згубай ката, што паласаваўся марскімі дэлікатэсамі ў аэрапорце Уладзівастока на тысячу даляраў і не расплаціўся з прадаўцамі. След пушысціка, што прабраўся ў вітрыну павільёна пад покрывам цемры ў «Рыбны астравок», як вядома, прастыў, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

- Кацяра, відаць, з нашай працоўнай сям'і, з простых, - у пралетарскім паходжанні вусатага дыверсанта не сумняваецца нязменны лідэр Камуністаў Пецярбурга Сяргей Малінковіч. - Ён пракраўся ў гламурную краму «Рыбны астравок» і ўсё там з'еў, паколькі тут маглі атаварвацца толькі буржуі і замежнікі. Руды і вусаты бальшавік на чатырох лапах наважыў нанесці ўдар, сарваць планы буржуазіі.

Паводле інфармацыі верных ленінцаў, далёкаўсходні кот «доўгія гады, блукаючы па аэрапорце, бачыў, як сціпла сілкуюцца служачыя павільёнаў, прыбіральшчыкі, як пасажыры нават гарбаты не могуць купіць у буфеце, як транзітнікі ядуць свае сціплыя бутэрброды».

- А тут - ласасіна, ракі, імперыялістычныя крэветкі! - апраўдвае ката Малінковіч. - Ён еў іх за ўсіх нас і муркаў за ўсіх нас.

Начны налёт на вітрыну з марскімі дэлікатэсамі камуніст схільны расцэньваць як праяву класавай барацьбы. Далёкаўсходняму кату верныя ленінцы ўжо далі імя - Васька, у гонар Чапаева, і гатовыя выдаць яму партыйны білет, прытулак і аўсяную кашу.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках