28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Кабзон прынёс у Дзярждуму майкі з сімволікай «ветлівых людзей»

36

Спявак прапанаваў дэпутатам апрануцца ў футболкі з сімволікай «ветлівых людзей» і «Наваросіі».

Спявак Іосіф Кабзон, які таксама з'яўляецца першым намеснікам старшыні камітэта Дзяржаўнай думы па культуры, прапанаваў дэпутатам апрануцца ў футболкі з сімволікай «ветлівых людзей» і «Наваросіі». Пра гэта паведамляе ТАСС.

Такую заяву Кабзон зрабіў на пленарным пасяджэнні палаты. Са слоў спевака, да яго звярнулася дэлегацыя «Наваросіі» з просьбай дапамагчы адной з фабрык і набыць гэтыя сувеніры.

«Калі ў кагосьці паўстане жаданне, просьба звярнуцца ў 324-й (кабінет)», - адзначыў Кабзон.

Раней стала вядома, што кампанія «Ваенгандаль» запатэнтавала брэнды «Ветлівыя людзі» і «Танкавы біятлон».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках