27 красавiка 2024, Субота, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Каб зразумець Пуціна, паспрабуйце падлічыць ягоныя словы

10
Bloomberg: Каб зразумець Пуціна, паспрабуйце падлічыць ягоныя словы

Выбар слоў і структура мовы Пуціна прымушаюць думаць, што, нягледзячы на эканамічныя цяжкасці, наўрад ці замежная палітыка РФ зведае змены.

«Калі прэзідэнт Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін абвясціў пасланне Федэральнаму сходу ў снежні 2013 года, Украіна была ў руках прамаскоўскага ўраду, а Крэмль рыхтаваўся да гасціннага прыёму гасцей зімовай Алімпіяды ў Сочы, - апавядае ў Bloomberg Businessweek Кэрал Мэтлэк. - Фон прамовы Пуціна 4 снежня 2014 года, быў радыкальна іншым, як і мова, якую ён выкарыстаў».

Віцэ-прэзідэнтка кансалтынгавай фірмы Teneo Intelligence у Лондане Атылія Дханд прааналізавала абедзве прамовы, падлічыўшы колькасць ключавых слоў і ідэй, якія Пуцін агучыў у гэтых выступах, гаворыцца ў артыкуле.

Аналіз паказаў, што Пуцін выкарыстаў словы «Расея» (больш за 50 разоў) і «народ» (амаль 40 разоў) нашмат часцей сёлета, чым летась. «Пасланне 2013 засяродзілася галоўным чынам на эканамічным развіцці (згадана 30 разоў) і дзяржаўных інстытутах і сістэмах (32 згадкі)», - перадае выданне. З чаго Дханд зрабіла высновы, што выступ Пуціна ад 4 снежня быў задуманы, каб абараніць дзеянні прэзідэнта і апраўдаць «замежнай пагрозай», узніклыя эканамічныя цяжкасці і палітычную ізаляцыю Расеі.

«Выбар слоў Пуціным і структура яго прамовы прымушаюць думаць, што, нягледзячы на эканамічныя цяжкасці, наўрад ці замежная палітыка зведае змены», - робіць высновы выданне.

Пераклад: Inopressa.ru

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках