28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швецыя ўзмацняе войска праз агрэсію Расеі

3
Швецыя ўзмацняе войска праз агрэсію Расеі

Блізу 7500 былых служачых шведскага войска адправяцца на перападрыхтоўку.

Урад Швецыі абвясціў аб планах правесці перападрыхтоўку вайсковаслужачых шведскага войска ў мэтах павышэння вайсковага патэнцыялу ў сувязі з агрэсіяй Расеі, піша zn.ua.

«Свет змяніўся ў горшы бок: пераўзбраенне Расеі, анэксія Крыма і ўзброены канфлікт на ўсходзе Украіны», - заявіў міністр абароны Пітэр Халтквіст, адзначыўшы гэта як асноўныя прычыны неабходнасці перападрыхтоўкі, перадае The Local.

У сувязі з гэтым блзізу 7,5 тысяч чалавек, якія служылі ў шведскім войску з 2004 года, могуць быць прызваныя на курсы перападрыхтоўкі, якія будуць доўжыцца месяц. На думку міністра, гэта прывядзе да павелічэння аператыўнага патэнцыялу.

Узброеныя сілы Швецыі паведамілі 17 кастрычнік аб выяўленні ў тэрытарыяльных водах дзяржавы таямнічага падводнага аб'екта.

Як паведамлялі СМІ са спасылкай на вайскоўцаў, ён нібыта перадаваў паведамленні на рускай мове на аварыйнай частаце. Праз некаторы час аперацыю згарнулі. Пазней, 14 лістапада, шведскія вайскоўцы заявілі аб наяўнасці «пераканаўчых доказаў» уварвання замежнага судна ў шведскія тэрытарыяльныя воды ў мінулым месяцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках