28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На браканьерстве трапіўся намеснік начальніка прыродаахоўнай інспекцыі

14
На браканьерстве трапіўся намеснік начальніка прыродаахоўнай інспекцыі

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, разам з кампаніяй браканьераў ён затрыманы за забітых ласёў у чарнобыльскай зоне.

Пра гэты абуральны факт выпадкова даведаўся гамяльчук, які і распавёў пра тое, што здарылася, прэсе. У затрыманай кампаніі браканьераў, што забіла некалькіх ласёў каля вёскі Жалезнікі Веткаўскага раёна, апынуўся намеснік начальніка Гомельскай міжраённай інспекцыі ў ахове жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Беларусі. Але ў зводках інспекцыі і іншых органах інфармацыі аб гэтым няма, таму малады чалавек абураны тым, што звесткі аб браканьеры-пярэваратні не патрапілі ў СМІ:

- Крыўдна, што злавіўшы няшчаснага вясковага жыхара за некалькі незаконна вылаўленых карасікаў, яго робяць ворагам народа, а інспектары ва ўсіх сродках масавай інфармацыі - героі! Але некаторыя з іх самі вось што робяць, і гэта не афішуецца. Няхай людзі даведаюцца праўду!

У праваахоўных органах пакуль адмаўляюцца ад каментароў, але не зняпраўджваюць інфармацыю аб затрыманні намесніка начальніка прыродаахоўнай інспекцыі. На званок у саму інспекцыю «Комсомольской правде в Беларуси» адказалі, што датэлефанавацца да намесніка начальніка нельга.

Мясцовыя жыхары, якія сталі сведкамі затрымання браканьераў, сцвярджаюць, што бачылі намесніка начальніка Гомельскай міжраённай інспекцыі ў кайданках - яны яго адразу пазналі, бо раней інспектар нярэдка прыязджаў сюды з рэйдамі ў пошуках браканьераў:

- Гэта было ў абед у мінулую нядзелю. Ласі былі ўжо разабраныя, не скажу дакладна, колькі іх забілі, але дзве шкуры ляжалі на зямлі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках