27 красавiка 2024, Субота, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Дзяшчыца: У Пуціна быў план бліцкрыгу ва Украіне

11
Андрэй Дзяшчыца: У Пуціна быў план бліцкрыгу ва Украіне

Але ён быў спынены.

У прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна быў план бліцкрыгу ва Украіне, такую заяву зрабіў амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дзяшчыца.

Аб гэтым паведамляе УНП са спасылкай на "Радыё Польшчы".

"Перакананы, што Уладзімір Пуцін меў план бліцкрыгу ва Украіне, але ён быў спынены; ключавымі выявіліся супраціў украінцаў, падтрымка Захаду, у тым ліку і Польшчы, а таксама санкцыі", - сказаў амбасадар Украіны ў Польшчы Андрэй Дзяшчыца, гаворыцца ў паведамленні.

Дыпламат падкрэсліў, што неабходна ўвесь час ужываць палітычны і эканамічны ціск на Расею, бо ўвесь свет павінен усведамляць, што Расея разумее толькі аргумент сілы. Калі пазіцыя Украіны і ўсяго свету будзе цвёрдай і салідарнай, то ўсё тады атрымаецца, перакананы Дзяшчыца.

На ягоную думку, ЕЗ мае ўсе падставы, каб абвастрыць санкцыі, бо Расея і надалей не выконвае абавязацельстваў у захаванні ўмоў замірэння.

Як дадаў Дзяшчыца, нягледзячы на змены ў рыторыцы Крамля апошнім часам і паслабленне наступлення Расеі ў Данбасе, магчымасць вайсковай дапамогі і пастаўкі зброі ва Украіну з боку заходніх дзяржаў павінна быць пастаянна адкрытай.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках