27 красавiка 2024, Субота, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін зноў склікаў Раду Бяспекі што да сітуацыі ў Данбасе

10
Пуцін зноў склікаў Раду Бяспекі што да сітуацыі ў Данбасе

Прэзідэнт Расеі абмеркаваў з чальцамі Савета бяспекі РФ апошнія намаганні бакоў ва ўрэгуляванні канфлікту на акупаванай тэрыторыі.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін зноў правёў нараду з пастаяннымі чальцамі Савета бяспекі Расеі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Крамля.

Як адзначаецца ў паведамленні, "адбылося падрабязнае абмеркаванне сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны ў кантэксце апошніх намаганняў ва ўрэгуляванні".

"Удзельнікі нарады выказалі крайнюю занепакоенасць у сувязі з надзвычайнай напружанасцю гуманітарнай сітуацыі ў Луганскай і Данецкай абласцях", - гаворыцца ў паведамленні.

Пуцін праінфармаваў прысутных і пра вынікі сваіх візітаў ва Узбекістан і Індыю, ахарактарызаваўшы іх як "прадуктыўныя і пазітыўныя з пункту гледжання далейшых перспектыў развіцця ўзаемадзеяння", піша liga.net.

У нарадзе ўзялі ўдзел старшыня ўрада РФ Дзмітрый Мядзведзеў, старшыня Савета федэрацыі Валянціна Мацвіенка, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Іваноў, сакратар Савета бяспекі Мікалай Патрушаў, міністр унутраных спраў Уладзімір Калакольцаў, міністр абароны Сяргей Шайгу, намеснік сакратара Савета бяспекі Рашыд Нургаліеў, кіраўнік Федэральнай службы бяспекі Аляксандр Бортнікаў, кіраўнік Службы замежнай выведкі Міхаіл Фрадкоў і пастаянны чалец Савета бяспекі Барыс Грызлоў.

Нагадаем, 12 снежня ў Менску павінны былі адбыцца перамовы кантактнай групы ва ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе. Сустрэча была перанесеная з 9-га снежня. У гэты ж дзень у зоне АТА быў аб'яўлены дзень цішыні.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках