27 красавiка 2024, Субота, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ІП дазволяць прадаваць рэшткі тавараў без дакументаў пасля 1 сакавіка 2015

23
ІП дазволяць прадаваць рэшткі тавараў без дакументаў пасля 1 сакавіка 2015

Прадпрымальнікі дамагліся саступкі ад Мінэканомікі.

У траўні гэтага года ўказ быў падпісаны дыктатарам і абавязаў індывідуальных прадпрымальнікаў мець сертыфікаты і дакументы на ўсе тавары, якія будуць увозіцца імі ў Беларусь. Быў устаноўлены пераходны перыяд - да 1 сакавіка 2015 года. На працягу гэтага часу ІП павінны распрадаць без суправаджальных дакументаў рэшткі тавараў, увезеных да ўваходжання ўказа ў дзеянне. Але большасць прадпрымальнікаў упэўненыя: зрабіць гэта практычна немагчыма. «Іпэшнікі» не раз пісалі лісты ва ўсе магчымыя інстанцыі, аднак становішча спраў не мянялася. І вось першая маленькая перамога: Мінэканомікі пайшло на саступкі, піша onliner.by.

- Вось першыя вынікі мінулага Форуму прадпрымальнікаў. Міністэрства эканомікі ўважае за мэтазгоднае легалізаваць рэшткі тавару пасля 1 сакавiка 2015 года, - паведамілі ў грамадскім аб'яднанні прадпрымальнікаў «Перспектыва».

У пацверджанне гэтага прыводзіцца вытрымка з пратаколу №2 грамадска-кансультатыўнага савета ў пытаннях развіцця прадпрымальніцтва, інвестыцый і інавацый пры Міністэрстве эканомікі Беларусі ад 20 лiстапада:

«…З улікам выкладзенага прызнаць мэтазгодным МПЗ сумесна з Мінгандлю, Мінфінам, аблвыканкамамі, Менскім гарвыканкамам, іншымі зацікаўленымі да 15 снежня 2014 года распрацаваць і накіраваць ва ўрад праект нарматыўнага прававога акта, які прадугледжвае легалізацыю рэшткаў тавараў, увезеных ІП на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з тэрыторыі краін Мытнага саюза без дакументаў да 1 ліпеня 2014 г., а таксама парадак іх далейшай рэалізацыі пасля 1 сакавіка 2015 без утылізацыі або зняцця з продажу рэшткаў тавараў».

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках